Увійти · Зареєструватися
 
 
 
Потік Афіші Інформація

Indiga

РУСЯ і ЕЙНАЯ INDIGA

паводле неверагоднай і нестрашной гісторыі, распаведзенай уначы на афіцыйным сайце гурта indiga.net (за невялікімі праўкамі - сцэны гвалту абмінутыя :)

Пачалося ўсё ўвесну 2002 з безназоўнага й вар’яцкага праекта басіста і бубнача, якія шукалі годны вакал і гітарыста. Пазьней у гурт прыйшоў вольны (часова) гітарыст Дзіма Дзямідаў, які ймгненна здабыў творчых аднадумцаў і страціў статут бадзяжнасьці, а харызматычным цэнтрам і “гукам” калектыўнай аўры стала Руся, пасьля зьяўленьня якой усё пачало атрымоўвацца само сабою - вельмі проста і натуральна. Адразу пачалі пісацца калектыўныя дзікія песьні (гэта апроч ужо гатовага матэрыяла) – і гурт даволі хутка “абкатаў” паўгадзінную праграму.

Першы публічны канцэрт “Іndiga” прагрымеў толькі ў 2003. Але іныцыяцыя адбылася.

Ад самага пачатку “Іndiga” прыцягнулі да сябе ўвагу масаў - на Беларусі не так шмат гуртоў, якія зь першага разу бьюць па мазгох прафэсыяналізмам ды дакладнасьцю кожнага гука й руху. А дадайце даволі раздалбаісты рок-н-рольны драйв, за якім хаваецца даволі нетыповая й непрадказальная мэлёдыка й дзіўныя нехарактэрныя “глюкі” ў аранжыроўках ...
А пасьля канцэртаў стала ўжо дочыць шмат. І што самае цікавае, гурт не атрымаў ніводнага негатыўнага водгуку ў прэсе. Тая ж рэакцыя была й на першы дэма-запіс. Усё гэта ўпэўніла йндзігаўцаў, што іх посьпех насамрэч рэальны, й пачалі ствараццановыя песьні.
А грамада гэтак сумавала па шчырасьці й арыгінальансьці, што “Іndiga” адразу стала адным з улюбёных гуртоў Менску - а пазней і не толькі Менску, бо на штогадовым фэсьце маладых музыкаў “Басовішча” гурт займае першае месца. А Русю паланёная грамадзкасьць адразу ж пачала намінаваць на званьне “сэкс-сымбаля беларускага рок-н-ролу”.
Дарэчы, пра “Басовішча”. “Іndiga” адмыслова паехалі ў Беласток, каб перамагчы, раптам вырашыўшы, што ў іх гэта атрымаецца .

Пасьля фэсту гурт запісвае ў Беластоку дзевяць песень без вакала. Потым высьвятлілася, што з бас-гітарай не ўсё добра, і яе даводзіцца перапісваць. У той жа час адносіны ў гурце абвастрылася з-за надзвычайнага ціску Паўловіча на агульны творчы працэс - урэшце удзельнікі гурта проста зьбягаюць ад яго. А гэта было даволі авантурным мерапрыемствам, бо на той момант (даволі крытычны, бо хутка меў адбыцца канцрт на разагрэве Butch) замены яму не было, а добрыя бас-гітарысты звычайна ўжо дзесьці занятыя.
“Іndiga”, зрэшты, пайшлі напралом, выманіўшы “занятага”, але вельмі добрага басіста Зьміцера Астроўскага з гурта “Імпэтт”. Астроўскі адразу пакідае “Імпэтт”, амаль імгненна вучыць праграму, і “Іndiga” іграюць з Butch. Некаторыя адзначаюць, што стыль гурта крыху зьмяніўся, але драйв застаўся той самы. Хіба што музыка стала больш "прамая".

Крэатыўную энэргію гурт чэрпае амаль паўсюдна - у творах Павіча, у інструкцыях па карыстаньню карбуратарам ды ішных, часьцяком, не самых звыклых крыніцах.

"Індзігу" часьцяком пытаюць пра сакральны сэнс назвы, але нічога асабліва сакральнга там няма: ў слоўніку “індыга” трактуецца як “цёмна-сіні колер, зь лёгкім адценьнем бэзавага” й тлумачыцца “хімічная формула фарбы Індыга - С12Н10О2Н2. Рэчыва, якое атрымоўваецца гэткім чынам не распушчаецца ў вадзе й плавіцца пры тэмпературы 392°С. Індыгаліт - мінерал, разнастайнасьць турмаліна з элемэнтамі магнія й жалеза. Каштоўны камень 2-е клясы. Мае насычаны цёмна-сіні колер, які праяўляе на сонечным святле лёгкае бэзавае адценьне”- напэўна маецца на ўвазе нешта густое, сіняе, унікальнае і каштоўнае.
Зрэшты, удзельнікі гурта кажуць, што Індыга - гэта такая цудоўная чароўная расьліна, зь якой робяць фарбу. Якую ўжо ніяк не адмыць, зразумела - будуць усе заплямленыя навечна.

 
 
 
 
 

Гостиница Днепропетровск |  Светильники Днепропетровск |  Рекламное агентство |  Сауны Днепропетровска