Indiga
РУСЯ і ЕЙНАЯ INDIGA
паводле неверагоднай і нестрашной гісторыі, распаведзенай уначы на афіцыйным сайце гурта indiga.net (за невялікімі праўкамі - сцэны гвалту абмінутыя :)
Пачалося ўсё ўвесну 2002 з безназоўнага й
вар’яцкага праекта басіста і бубнача, якія шукалі годны вакал і
гітарыста. Пазьней у гурт прыйшоў вольны (часова) гітарыст Дзіма
Дзямідаў, які ймгненна здабыў творчых аднадумцаў і страціў статут
бадзяжнасьці, а харызматычным цэнтрам і “гукам” калектыўнай аўры стала
Руся, пасьля зьяўленьня якой усё пачало атрымоўвацца само сабою -
вельмі проста і натуральна. Адразу пачалі пісацца калектыўныя дзікія
песьні (гэта апроч ужо гатовага матэрыяла) – і гурт даволі хутка
“абкатаў” паўгадзінную праграму.
Першы публічны канцэрт “Іndiga” прагрымеў толькі ў 2003. Але іныцыяцыя адбылася.
Ад самага пачатку “Іndiga” прыцягнулі да сябе ўвагу масаў - на Беларусі не так шмат гуртоў, якія
зь першага разу бьюць па мазгох прафэсыяналізмам ды дакладнасьцю кожнага гука й руху. А дадайце даволі
раздалбаісты рок-н-рольны драйв, за якім хаваецца даволі нетыповая й непрадказальная мэлёдыка й
дзіўныя нехарактэрныя “глюкі” ў аранжыроўках ...
А пасьля канцэртаў стала ўжо дочыць шмат. І што самае цікавае, гурт не
атрымаў ніводнага негатыўнага водгуку ў прэсе. Тая ж рэакцыя была й на
першы дэма-запіс. Усё гэта ўпэўніла йндзігаўцаў, што іх посьпех
насамрэч рэальны, й пачалі ствараццановыя песьні.
А грамада гэтак сумавала па шчырасьці й арыгінальансьці, што “Іndiga”
адразу стала адным з улюбёных гуртоў Менску - а пазней і не толькі
Менску, бо на штогадовым фэсьце маладых музыкаў “Басовішча” гурт займае
першае месца. А Русю паланёная грамадзкасьць адразу ж пачала намінаваць
на званьне “сэкс-сымбаля беларускага рок-н-ролу”.
Дарэчы, пра “Басовішча”.
“Іndiga” адмыслова паехалі ў Беласток, каб перамагчы, раптам вырашыўшы, што ў іх гэта атрымаецца .
Пасьля фэсту гурт запісвае ў Беластоку дзевяць песень без вакала. Потым
высьвятлілася, што з бас-гітарай не ўсё добра, і яе даводзіцца
перапісваць. У той жа час адносіны ў гурце абвастрылася з-за
надзвычайнага ціску Паўловіча на агульны творчы працэс - урэшце
удзельнікі гурта проста зьбягаюць ад яго. А гэта было даволі авантурным
мерапрыемствам, бо на той момант (даволі крытычны, бо хутка меў адбыцца
канцрт на разагрэве Butch) замены яму не было, а добрыя бас-гітарысты
звычайна ўжо дзесьці занятыя.
“Іndiga”, зрэшты, пайшлі напралом, выманіўшы “занятага”, але вельмі
добрага басіста Зьміцера Астроўскага з гурта “Імпэтт”. Астроўскі адразу
пакідае “Імпэтт”, амаль імгненна вучыць праграму, і
“Іndiga” іграюць з Butch. Некаторыя адзначаюць, што стыль гурта крыху зьмяніўся, але драйв застаўся той самы. Хіба што музыка стала больш "прамая".
Крэатыўную энэргію гурт чэрпае амаль паўсюдна - у творах Павіча, у
інструкцыях па карыстаньню карбуратарам ды ішных, часьцяком, не самых
звыклых крыніцах.
"Індзігу" часьцяком пытаюць пра сакральны сэнс назвы, але нічога
асабліва сакральнга там няма: ў слоўніку “індыга” трактуецца як
“цёмна-сіні колер, зь лёгкім адценьнем бэзавага” й тлумачыцца “хімічная
формула фарбы Індыга - С
12Н
10О
2Н
2. Рэчыва, якое атрымоўваецца гэткім чынам не распушчаецца ў вадзе й плавіцца пры тэмпературы 392°
С.
Індыгаліт - мінерал, разнастайнасьць турмаліна з элемэнтамі магнія й
жалеза. Каштоўны камень 2-е клясы. Мае насычаны цёмна-сіні колер, які
праяўляе на сонечным святле лёгкае бэзавае адценьне”- напэўна маецца на
ўвазе нешта густое, сіняе, унікальнае і каштоўнае.
Зрэшты, удзельнікі гурта кажуць, што
Індыга - гэта такая
цудоўная чароўная расьліна, зь якой робяць фарбу. Якую ўжо ніяк не
адмыць, зразумела - будуць усе заплямленыя навечна.