Indiga / Гурт «INDIGA» (Мінськ. Білорусь) в Україні (мовою оригіналу)
Увядзіце зьмест вашага cut’у тут.чытаць болей
З Украіны «Indiga» вярнулася з прапановай супрацоуніцтва ад гуказапісваючай студыі «M. A. R.T.»: распавядае Руся
Днямі «Indiga» вярнулася з насычанай украінскай паездкі — там гурт выступіу у данецкім і харкаускім клюбах і прадставіу беларускую музычную альтэрнатыву на вялікім днепрапятроускім фэстывалі
Вельмі эксклюзыуна і шчыра цікавымі падрабязнасьцямі выступау і знаёмствау, падарожнымі гісторыямі і моцнымі украінскімі уражаньнямі са сваімі прыхільнікамі дзеліцца сама Руся:
Частка 1. «Gung’u’Buzz»: «Оркестр Че» і данецкія інтэлектуалы
…У нашых плянах было тры гарады — першым быу Данецк і клюб «Gung’u’Buzz». Там мы ужо выступалі у кастрычніку, а гэта быу другі раз.
Затрымаліся, і убачылі нарэшце сваіх сяброу — гурт «Оркестр Че», зь якім мы пазнаёміліся і стасуемся у клюбе «Churchill’s Pub». Убачылі іх канцэрт і уразіліся настолькі, што забылі аб усёй сваёй стомленасьці, голадзе і холадзе — вырашылі любымі хітрыкамі дабіцца таго, каб прывезьці іх да нас у Менск, абавязкова паказаць беларускай публіцы! Мне здаецца, што нашыя слухачы, прыхільнікі «Indiga», яны ацэняць гэты гурт. У Менску яны не былі ні разу, але вельмі пра гэта мараць. «Оркестр Че» крышачку падобны да «АукцЫон»: там таксама ёсьць актор, і ён пад кожную песьню ставіць
Як заусёды, «Indiga» ужо пасьпела «напрацаваць» сабе у Данецку інтэлектуальную публіку, і нават дырэктар клюбу сам дзівіўся, што «Indiga» адыграла яшчэ толькі адзін канцэрт, а і на другі прыходзяць тыя ж дарослыя, адукаваныя людзі — такая данецкая эліта! Гэта нам моцна зальсьціць! Значыць, мы не памыляліся, калі казалі, што «Indiga» грае інтэлектуальны рок.
Частка 2. «ДніпРОК»: гукарэжысэрыць бубнач «Я и друг мой грузовик»!
На наступны дзень мы паехалі у горад Днепрапятроуск, дзе праходзіу вялікі фэстываль «ДніпРОК». І арганізатары фэсту, і удзельнікі уразілі нас настолькі, што мы дагэтуль знаходзімся літаральна у шоку! Усё чотка, арганізавана — людзей сустракаюць, даглядаюць за імі, саундчэк граматны…
Дарэчы, на саундчэку была такая цікавая гісторыя — да мяне падыйшоу хлопец і кажа: хацеу параіць, каб вы пахутчэй — што вы круце гэтыя ручкі, гэта ж вялікі канцэрт, салянка: усё роуна ніхто за гэтым ня будзе сачыць, усё будзе строіцца у час канцэрту! Я, мауляу, сам бубнач, я сам граю і ведаю! Я кажу, а дзе ж вы граеце? «Я и друг мой грузовик»! Wow! Дык мы ж вашыя фанаты! Так што мы яшчэ і з «грузавікамі» пазнаёміліся, і для нас вялікай пашанай было, што з нашым гукам працавау бубнач гурта «Я и друг мой грузовик». Вельмі вясёлы чалавек! Аказалася, што у кожным клюбе, у любым, дзе б яны не былі, перад сваім выступам ён мые барабаны! Мы нават прыдумалі жарт, што трэба іх у менскія клюбы выклікаць хоць раз на тры месяцы, каб ён прыехау, ды барабаны памыу…
Фэстываль «ДніпРОК» — я ня памятаю дакладна, колькі там было гуртоу — 12–15; абсалютна розныя стылі — і вясёлы
Дарэчы, потым да нас падыходзілі многія музыкі, выказвалі нам свой «рэспэкт»! Мы пасябравалі з гуртом «Квадраджесіми»! Гэта той гурт, які нам спадабауся больш за астатнія. Мы абмяняліся дыскамі, пацалункамі і абдымкамі, і вырашылі, што трэба сябраваць і не зьнікаць, таму што моцна нам спадабалася творчасьць адно аднаго.
Чакаем зараз — якія водгукі будуць на гэты фэст, але у тых матэрыялах, якія мы ужо знайшлі у Інтэрнэце — усім спадабалася «Indiga», і ўсе задаволеныя тым, што беларусы прыехалі і так добра сябе прадставілі!
Частка 3. «Churchill’s Pub»: удалы панядзелак
Ну, і апошні горад быу Харкау, клюб «Churchill’s Pub». Як мы туды ехалі! Не было квіткоу, нам давялося заплаціць утрая даражэй, ехалі на трэціх паліцах, прычым, нас перыядычна будзілі, прасілі перайсьці з аднаго месца на іншае… У Харкау мы прыехалі дзесьці у
Увечары быу канцэрт — нягледзячы на тое, што гэта быу панядзелак, і мы думалі, што прыйдзе чалавек 10–15, нават былі гатовы да такога «кватэрніка», — прыйшла значная колькасьць людзей, тых жа, якія прыходзяць па выходных, і яны нават прывялі сваіх знаёмых. Напрыклад, у мінулы раз я пазнаёмілася з выкладчыцай ангельскай мовы з універсытэта, а цяпер яна прывяла з сабою сваіх дзяцей — студэнтау!
Пасьля канцэрту мы атрымалі прапанову наконт супрацоуніцтва са студыяй «M. A. R.T.», каторая займаецца гуртамі
Частка 4. Outro. Дома.
Вярнуліся дадому і у чарговы раз пераканаліся, што з канцэртамі тут ня вельмі… Не пасьпелі мы прыехаць, як нас «абрадавалі» — Супрановіч прывозіць Бабкіна, і хацеу нас неяк злучыць, каб мы гралі разам, але яму не дазволілі! Усё ідзе да таго, што магчымасьці граць тут усё меней і меней, так што мы актыуна працуем над тым, каб зладзіць выязды нашым гуртам ва Украіну — «IQ48», «Troitsa»… Так што Украіна — гэта наш вострау надзеі, дзе можно граць і адчуваць сябе музыкам і чалавекам!
З Украінай прасьцей і у пляне мовы — ім падабаецца беларуская мова. Многія падыходзяць пасьля канцэрту і просяць перакласьці некаторыя словы. Кажуць, ня думалі, што беларуская мова такая мілагучная! Ім здавалася, што гэта толькі «бульба», «чаго», «каго» ды «гауно»… Часьцей за усё даводзіцца перакладаць слова «гарэза», а калі чытаюць дыскі, то моцна дзівяцца зь беларускага слова «бубнач», «гукарэжысэр». У гэтую паездку украінцы адкрылі для сябе слова «прышпільны». Але больш за усё пытаньняу выклікае песьня «Людзі»: тэкст увесь пабудаваны на алюзіях — нават калі чытаеш, ня усё зразумела. Таму, мы зьбіраем розныя вэрсіі — чаго толькі людзі ня чуюць!.."
Руся